
«Пачалася вайна…
Аднойчы тата запрог каня і мы паехалі ў лес. Ён там выкапаў бліндаж і мы ў ім хаваліся. Ехалі немцы, з кулямётаў стралялі, і каля мяне прайшла куля. Але я, дзякуй Богу, засталася жывая.
Другім разам, ішлі немцы з паліцаямі, зайшлі ў хату і хацелі мяне забраць. Але маці перад гэтым палажыла мяне на койку, завязала галаву мокрай трапкай і я ляжала. Зайшоў немец і кажа: „Партызанка?“ „Не, гэта не партызанка, гэта дачка“. Тады немец пытае: » Што яна krank ( з нямецкага хворая)? «Так, кранк». І немцы пайшлі далей.
Было яшчэ і другое. Сабралі дзяўчат і юнакоў у адным будынку , там дзе цяпер другая школа, і хацелі адправіць у Германію. Мне тады 17 год было. Але брат маці даў немцу 5 рублёў золатам і немец мяне выпусціў. Прыйшоў да мяне і кажа: «Я вось выйду, а ты бяры торбу і ўцякай за горад. І я пяць кіламетраў ішла ў сваю родную вёску Кулакова».
Вось так тройчы спаслася ад смерці ў вайну…»
Записал внук И.В. Бабчинский